Прэзыдэнцкая пара далучылася да сьвяткаваньня Дня дзіцяці. У садах Прэзыдэнцкага палацу Браніслаў Камароўскі з жонкай прынялі выхаванцаў Дамоў дзіцяці з ўсёй Польшчы.
Прэзыдэнцкая пара прачытала малым гасьцям фрагмэнты сваіх любімых дзіцячых кніжак. Апрача таго, дзяцей чакалі сустрэчы зь вядомымі польскімі актарамі ды пачастунак.
Анна й Браніслаў Камароўскія пажадалі ўсім дзецям спаўненьня мараў, а таксама веры ў людзей ды ва ўласныя магчымасьці.
Традыцыйна з нагоды Дня дзіцяці сёньня ўладу ў польскім Сэйме ўзялі наймаладзейшыя палякі. Кіраўніцтва над ніжэйшай палатай польскага парлямэнту дзецям перадаў старшыня Сэйму Гжэгаж Схэтына.
аз