http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156430

У Маскве Богдан Барусэвіч сустракаецца з расейскімі дэпутатамі

01.06.2011

Супрацоўніцтва між рэгіёнамі Польшчы й Расеі - гэта галоўная тэма размоваў падчас візыту ў Маскве старшыні польская Сэнату Богдана Барусэвіча.

Барусэвіча суправаджаюць прадстаўнікі польскіх муніцыпальных уладаў, якія прымуць удзел у ІІІ Форме рэгіёнаў Польшча-Расея.  

У сёньняшнім графіку візыту польскага палітыка прадугледжваецца сустрэчы з прадстаўнікамі абедзьвюх палатаў расейскага парлямэнту. Увечары Барусэвіч сустрэнецца зь міністрам замежных справаў Расеі Сяргеям Лаўровым.

Заўтра старшыня польскага Сэнату ды старшыня Савету фэдэрацыі Аляксандар Торшын уручаць узнагароду за дзейнасьць на карысьць працы па набліжэньню двух народаў.

Узнагароду атрымаюць кампазытары паляк Кшыштаф Пэндэрэцкі ды расеец Андрэй Эшпай.

аз