Сёньня ў Эўразьвязе пачалася праверка на надзейнасьць і выносьлівасьць атамных электрастанцыяў, разьмешчаных на тэрыторыі чальцоўскіх краінаў супольнасьці.
Ідэя праверкі ўзьнікла пасьля сур’ёзнай аварыі на японскай АЭС „Фукушыма”, якая здарылася з-за землятрусу ды цунамі.
У прыватнасьці, спэцыялісты пракантралююць надзейнасьць эўрапейскіх атамных электрастанцыяў на выпадак стыхійных бедзтваў, як, напрыклад, землятрус, паводка ці пажар. Асаблівая ўвага будзе зьвернута на сыстэмы ахалоджваньня рэактараў і аварыйныя крыніцы паставак энэргіі.
Вынікі кантроля, які ахопіць 143 дзейсныя рэактары, будуць вядомыя напрыканцы году. Эўракамісія плянуе, каб у будучыні праверкі бясьпекі ахапілі таксама рэактары, якія дзейнічаюць на тэрыторыі краінаў-суседкаў ЭЗ.
аз