Р. Сікорскі накіруецца дэмакратызаваць Туніс і Эгіпет
У палове чэрвеня кіраўнік польскай дыпляматыі наведае Эгіпет і Туніс - даведалася Польскае радыё зь неафіцыйных крыніц.
Візыт Радаслава Сікорскага ў Туніс й Каір пройдзе ў рамках польскай місіі па дэмакратызацыі дзяржаваў Паўночнай Афрыкі.
Міністар замежных справаў Польшчы падзеліцца зь мясцовымі ўладамі досьведам польскіх пераўтварэньняў - ад таталітарызму па дэмакратыю.
Радаслаў Сікорскі будзе трэцім польскім палітыкам, якія наведалі Туніс у рамках згаданай місіі. Раней там пабывалі былы прэзыдэнт Леха Валэнса ды старшыня польскага Сэнату Богдан Барусэвіч.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, наведаць Паўночную Афрыку плянуе таксама былы прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі.
аз