Б. Камароўскі й Х. Карлас адкрылі выставу мастацтва ў Мадрыдзе
У Каралеўскім палацы ў Мадрыдзе адбылося ўрачыстае адкрыцьцё выставы „Залатыя часы Рэчыпаспалітай. Польшча. Шэдэўры й мастацкія калекцыі”.
На ўрачыстасьці прысутнічалі прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі й кароль Гішпаніі Хуан Карлас. Найбольш каштоўным шэдэўрам на выставе зьяўляецца карціна „Дама з гарнастаем” Леанарда да Вінчы.
Выстава, ганаровымі патронамі якой зьяўляюцца менавіта кіраўнік Польшчы й манарх Гішпаніі, прымеркаваная да старшынства Польшчы ў Эўразьвязе ў другой палове бягучага году.
Экспазыцыя працуе да 4 верасьня. На ёй прадстаўлена агулам 200 шэдэўраў з польскіх фондаў.
аз