http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156477

У цэнтры Мадрыду - палатачны гарадок пратэстуючых (аўдыё)

02.06.2011

Некалькі тысяч гішпанцаў працягваюць заставацца кругласутачна на галоўнай плошчы Мадрыду. Пратэстуючыю на пляцы Пуэрта дэль Соль патрабуюць барацьбы з высокім беспрацоўем, грамадзкай несправядлівасьцю й пратэстуюць супраць бязьдзейнасьці, паводле іх, палітычных эліт краіны. Сярод гішпанскай моладзі ўзровень беспрацоўя сягае 43%.

удзельнік пратэстаў: Прэса пра нас піша, што мы анархісты. Але гэта ня так! Усе мы злыя на ўрад, бо ня верым, што ён нешта можа зьмяніць у краіне.

На плошчы Пуэрта дэль Соль устаноўлена некалькі сот палатак, у іх кругласутачна жывуць удзельнікі акцыі пратэсту. Удзень да іх далучаюцца жыхары Мадрыду. Палатачны гарадок арганізаваны такім чынам, як быццам бы пратэстуючыя плянуюць у ім правесьці некалькі месяцаў. У прыватнасьці, дзейнічаюць пункты па разьмеркаваньні харчаваньня й пункты першай мэдыцынскай дапамогі. Удзельнікі пратэстаў заяўляюць, што застануцца ў цэнтры сталіцы ажно да моманту, пакуль не дасягнуць сваіх патрабаваньняў.
Парлямэнцкія выбары ў Гішпаніі адбудуцца праз 10 месяцаў.       

вс