Зь сёньняшняга дня Расея забараніла імпарт агародніны з тэрыторыі Эўрапейскага Зьвязу. Прычынай такіх мер стала заражэньне людзей кішэчнай палачкай праз агародніну. У выніку інфэкцыі ў Эўразьвязе памерлі 18 чалавек – 17 у Нямеччыне ды адзін у Швэцыі.
Міністар сельскай гаспадаркі Польшчы Марэк Савіцкі сказаў, што зьвярнуў увагу кіраўніцтву Эўразьвязу на вельмі павольную працу санітарных службаў супольнасьці ва ўсталяваньні крыніцы забруджаньня агародніны. Паводле польскага міністра, у такой сытуацыі расейцы маюць права ўвесьці забарону ў імя аховы здароўя й жыцьця спажыўцоў. Марэк Савіцкі таксама паведаміў, што празь некалькі дзён будзе размаўляць зь міністрам сельскай гаспадаркі Расеі з мэтай высьвятленьня сытуацыі.
Тым часам у Польшчы выкрыты другі выпадак заражэньня кішэчнай палачкай. Пацыент, які жыве ў Потсдаме, прыехаў у Польшчу й цяпер знаходзіцца ў шпіталі ў Шчэціне.
А ў Нямеччыне сёньня памерла 17-я ахвяра інфэкцыі. Гэта 81-гадовая жыхарка Гамбурга.
Раней спэцыялісты лічылі, што прычынай інфэкцыі ў Нямеччыне зьяўляюцца заражаныя імпартаваныя зь Гішпаніі агуркі. Цяпер адмыслоўцы гэтую вэрсію выключылі, хоць надалей не ўдалося ўстанавіць крыніцу заражэньня.
вс