У Кіеве пачалася будова новага тэрміналу аэрапорта “Жуляны”. Інвэстыцыя павінна закончыцца да пачатку Чэмпіянату Эўропы па футболе Эўра-2012, які ў наступным годзе пройдзе ў гарадах Украіны ды Польшчы. “Жуляны” – гэта другі па пасажырапатоку аэрапорт ва ўкраінскай сталіцы.
Да канца бягучага году плянуецца ўвесьці ў эксплюатацыю новы тэрмінал на найбольшым кіеўскім лётнішчы “Барыспаль”.
Цяпер пасажыры ў аэрапорце “Жуляны” абслугоўваюцца ў будынку пабудовы 1950-х гадоў. Тут няма ня толькі электроннага табло раскладу рэйсаў, але й транспарцёра для багажу. Чамаданы ды сумкі выгружаюцца з самалёта пад навес, адкуль пасажыр забірае свой багаж.
Здача ў эксплюатацыю новага тэрмінала аэрапорта “Жуляны” заплянаваная на красавік 2012 году. Прапускныя магчымасьці новага тэрміналу дазволяць прыняць і адправіць да 320 самалётаў на гадзіну.
вс