http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156506

Чэхія й Швэйцарыя зацікаўленыя стварэньнем фармацэўтычных вытворчасьцяў у РБ

02.06.2011

Кампаніі Чэхіі й Швэйцарыі зацікаўленыя ў стварэньні фармацэўтычных вытворчасьцяў у Беларусі. Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы й  тэхналёгіях Беларусі Ігар Войтаў абмеркаваў учора з прадстаўнікамі фармацэўтычных кампаній новыя напрамкі супрацоўніцтва ў галіне мэдыцыны й фармацыі ў Беларусі. У прыватнасьці, падчас сустрэчы разглядалася пытаньне стварэньня вытворчасьцяў па выпуску новых лекавых сродкаў і субстанцый для айчыннай мэдыцыны, а таксама магчымасьць адкрыцьця экспэрымэнтальнага цэнтра ці лябараторыі па клетачнай інжынерыі.

Па выніках сустрэчы бакі падпісалі мэмарандум аб супрацоўніцтве й дамовіліся падрыхтаваць прапановы для зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў.

кр/БелаПАН