http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156508

Freedom House: Беларусь за крок ад Лібіі

02.06.2011

Міжнародная арганізацыя па пытаньнях маніторынгу правоў чалавека Freedom House апублікавала сваю штогадовую справаздачу аб найбольш рэпрэсіўных дзяржавах сьвету. Беларусь апынулася ў адной групе з Сірыяй, Кубай і Кітаем.

Найгоршую адзнаку што да палітычных і грамадзянскіх правоў атрымалі дзевяць краін, сярод якіх Лібія, КНДР, Туркмэнія і Ўзбэкістан. Асобна была адзначана кітайская правінцыя Тыбэт.
Беларусь, паводле вэрсіі міжнародных праваабаронцаў, аднесеная да катэгорыі краін, якія знаходзяцца на мяжы найгоршай адзнакі. Другое месца ў сьпісе найбольш рэпрісыўных рэжымаў Беларусь дзеліць зь сямьмю краінамі й дзьвюмя правінцыямі, сярод якіх Куба, Кітай, Сірыя ды Паўночная Асэтыя.

кр/«Беларускі партызан»