http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156545

Р.Младзіч прадстаў перад судом

03.06.2011

Судзьдзя Міжнароднага трыбуналу ААН па былой Югаславіі са штаб-кватэрай у Гаазе зачытаў былому генэралу Ратку Младзічу акт абвінавачаньня. Найбольш цяжкае абвінавачаньне – гэта масавае забойства мірных жыхароў у Срэбрэніцы ў 1995 годзе, дзе войска пад камандаваньнем Младзіча зьнішчыла амаль 8 тыс. мусульман. Судзьдзя падкрэсьліў, што абвінавачаны нясе асабістую адказнасьць за гэтую трагедыю ня толькі як адзін з удзельнікаў масавага забойства, але й як галоўнакамандуючы вайсковымі адзінкамі басьнійскіх сэрбаў на той тэрыторыі. Судзьдзя зазначыў, што сярод зьнішчаных мірных жыхароў былі жанчыны й дзеці. У акце абвінавачаньня таксама гаворыцца, што ваенныя злачынцы ставілі за мэту ачысьціць тэрыторыю Босьніі й Герцагавіны ад харватаў і мусульманаў.
Ратка Младзіч хаваўся ад суда цягам 16-і гадоў. Яго затрымалі ў чацьвер на мінулым тыдні, у апошні аўторак быў дастаўлены ў Гаагу. У гаагскім трыбунале судзяць таксама яго палітычнага кіраўніка Радована Карадзіча.   

вс