http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156552

Польшча: 4,5 млрд. эўра замежных інвэстыцый за першы квартал

04.06.2011

У першым квартале бягучага году ў Польшчу паступіла 4,5 млрд. эўра замежных інвэстыцый. Гэта на 16% больш у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. Найбольш фінансавых сродкаў інвэстары ўклалі ў аўтамабілебудаўнічую ды авіябудаўнічую галіны. Паводле спэцыялістаў, Польшча зьяўляецца папулярнай сярод замежных інвэстараў краінай перш за ўсё з-за эканамічнай стабільнасьці на фоне многіх дзяржаў сьвету, закранутых крызісам.   

вс