http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156566

Намесьнік Мясьніковіча абяцае рассакрэціць антыкрызысны плян урад

03.06.2011

Урад Беларусі рыхтуе тэрміновыя й неадкладныя меры па выхаду з крызысу. Разам з тым, чыноўнікі адмаўляюцца публічна казаць аб тым, што чакае беларусаў у найбліжэйшай будучыні. Пастанова ўраду нумар 662 засакрэчаная.

Грыф «звышсакрэтна» на антыкрызысным пляне можна растлумачыць толькі радыкальнасьцю плянаваных мер, якія для большасьці насельніцтва стануць свайго роду «шокавай тэрапіяй», якой улады ўсімі сіламі спрабавалі пазьбегнуць на працягу апошніх 20 гадоў, паведамляе Агенцтва фінансавых навінаў.

Гэта ўскосна пацьвярджаюць і словы намесьніка міністра эканомікі Андрэя Тура, які заявіў, што “эканоміка Беларусі перанесла два найскладанейшых шокаў: рэзкае падвышэньне кошту імпарту энэргарэсурсаў і дэвальвацыю нацыянальнай валюты на 56%.

Між тым, віцэ-прэм’ер Беларусі Сяргей Румас паабяцаў сёньня журналістам, што зьвернецца да старшыні ўраду з просьбай апублікаваць антыкрызысны плян. Ён нават прызнаўся, што яму сорамна за тое, што дакумэнт засакрэчаны.

Вядома, што ў так званым антыкрызысным пляне значыцца каля 30 мерапрыемстваў, дзякуючы якім урад паспрабуе стабілізаваць эканамічную сытуацыю ў краіне.

дг