Ва Ўкраіне праведзена эксгумацыя цела Вячаслава Чарнавіла. Вядомы апазыцыйны палітык загінуў 12 гадоў таму ў аўтакатастрофе ў таямнічых акалічнасьцях, паведамляе зь Кіева карэспандэнт Польскага радыё. Паводле прадстаўнікоў украінскай пракуратуры, эксгумацыя праведзена з мэтай устанавіць сапраўдныя прычыны сьмерці.
Вячаслаў Чарнавіл загінуў у 1999 годзе перад прэзыдэнцкімі выбарамі. Аўтамабіль, на якім ён ехаў, сутыкнуўся з грузавіком. У выніку ДТЗ загінуў Чарнавіл ды яго вадзіцель. Пасьля аварыі апазыцыя заяўляла, што такім чынам Леанід Кучма расправіўся з сур’ёзным канкурэнтам у прэзыдэнцкай гонцы.
вс