Пасол Украіны ў Беларусі выступіў з жорсткай крытыкай афіцыйнага Менска. У эфіры ўкраінскага тэлеканала ТВі Раман Бяссьмертны назваў разгон акцыі 19 сьнежня беспрэцэдэнтным для эўрапейскіх краінаў.
Паводле амбасадара, на лаве падсудных апынуліся не правакатары, а мірныя ўдзельнікі акцыі, зьбітыя беларускім спэцназам.
Амбасадар Украіны таксама зьвярнуў увагу на вялізны на дадзены момант памер зьнешняй запазычанасьці Беларусі, якая з кожным днём працягвае расьці.
радыё рацыя/вс