http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156595

„Беларуснафта” ўвяла абмежаваньні на продаж паліва

04.06.2011

У чацьвер кіраўніцтвам РУП ВА «Беларуснафта» разаслала да ўсіх філіялаў  ліст «Пра абмежаваньні па продажы нафтапрадуктаў на АЗС.

У ім патрабуецца з 3 чэрвеня 2011 года, «у сувязі з надзвычай нізкімі астаткамі нафтапрадуктаў на складах захоўваньня», увесьці абмежаваньні на продаж паліва за наяўны разьлік. Тое, што нафтапрадуктаў засталося мала, тлумачыцца «ажыятажным попытам насельніцтва».
Нормы ўсталёўваюцца наступныя: 25 літраў паліва ў бак для легкавіка і 100 літраў — для грузавіка.

У лісьце, падпісаным намесьнікам гендырэктара «Беларуснафты» С. С. Каморнікавым, даецца ўказаньне праінструктаваць пэрсанал АЗС «пра карэктную працу з пакупнікамі й папярэджаньне канфліктных сытуацый» і даецца парада «праводзіць тлумачальную працу з кліентамі».

СМ/nn.by/яс