http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156687

Польшча патрабуе адмены расейскага эмбарга на сваю агародніну

06.06.2011

Міністар сельскай гаспадаркі спадзяецца, што Эўразьвяз запрапануе кампэнсацыі для вытворцаў агародніны, якія панесьлі страты ў сувязі з гэтак званай агурковай панікай.

Марэк Савіцкі лічыць, што эўразьвязаўскія службы ня дзейнічалі ў гэтай справе належным чынам, а немцы павінны хутчэй паведаміць пра пагрозу й прадпрыняць адпаведныя крокі.

Паводле кіраўніка сельскагаспадарчага ведамства, польскія фэрмэры страцілі ўжо некалькі дзясяткаў мільёнаў злотых.  Страты – гэта вынік падзеньня спажываньня агародніны, а таксама эмбарга на імпарт агародніны, якое ўвяла Расея.

Міністар Савіцкі заявіў, што ён хоча зьвярнуцца да расейскага ведамства сельгаспадаркі з патрабаваньнем адмены эмбарга ў дачыненьні да польскай вытворчасьці.

Марэк Савіцкі: Цягам бліжэйшых дзён мы будзем старацца наладзіць тэлефонную размову з расейскім ведамствам. Я разумею рэакцыю Расеі ў сытуацыі, калі Эўразьвяз цягам месяца ня быў у стане вызначыць крыніцы паходжаньня кішачнай палачкі, але цяпер, калі мы ведаем крыніцу – Расея павінна памяняць сваё рашэньне.

- лічыць міністар польскай сельскай гаспадаркі.

Нагадваем, крыніцай небясьпечнага для чалавека віду бактэрыяў кішачнай палачкі, праўдападобна, зьяўляюцца фасолевыя парасткі ды іншыя расьліны, вырошчваныя ў Нямяччыне. Пра гэта паведамілі ўлады зямлі Ніжняя Саксонія.

У Нямеччыне ў выніку заражэньня кішачнай палачкай памерлі 21 чалавек.

аз