http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156689

Саудаўская Арабія: праца выключна для жанчынаў

06.06.2011

Кароль Саудаўскай Арабіі выдаў дэкрэт, які забараняе мужчынам працаваць у крамах з жаночай сподняй бялізнай. З гэтай пары ў згаданых крамах змогуць працаваць выключна жанчыны.

Дэкрэт зьяўляецца часткай палітыкі прамоцыі працы сярод саудаўскіх жанчынаў. Згодна зь ёю, некаторыя фірмы, напрыклад, фармацэўтычныя, змогуць працаўладкоўваць выключна жанчыны.

Беспрацоўе сярод грамадзянак Cаудаўскай Арабіі складае 30%.

Пытаньне прадаўцоў сподняй жаночай бялізны стала прычынай працяглай спрэчкі між Міністэрствам працы ды мясцовымі рэлігійнымі лідарамі.

аз