Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заявіў, што мае доказы таго, што Расея фінансуе лідараў грузінскай апазыцыі, якія арганізоўваюць вулічныя пратэсты.
У інтэрвію для расейскамоўнага выдання „The New Times” Саакашвілі заявіў, што доказы расейскага фінансаваньня будуць агучаныя.
Кіраўнік грузінскай дзяржавы абвінаваціў Уладзіміра Пуціна ў спробе пераняцьця кантролю над Грузіяй.
Палітык абвінаваціў таксама расейскія разьведвальныя службы ў арганізаваньні шэрагу бомбавых тэрактаў на тэрыторыі Грузіі, у тым ліку ля Амбасады ЗША ў Тбілісі.
аз