http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156696

Ідэолягі на прадпрыемствах распускаюць чуткі пра замену даляраў

06.06.2011

На некаторых менскіх прадпрыемствах ідэолягі інфармуюць працаўнікоў, што ў ЗША рыхтуецца замена даляраў. Пры гэтым старыя даляры замяніць на новыя па курсе 1:1 можна будзе толькі ў выпадку, калі яны знаходзяцца на банкаўскіх рахунках.  Наяўная валюта, па словах ідэолягаў, абменьвацца ня будзе. Таму, каб даляры не прапалі, іх варта занесьці ў банк, паведмляе „Наша Ніва”.

Платныя пасады ідэолягаў існуюць на ўсіх прадпрыемствах і ўстановах краіны. Магчыма, гэтыя людзі атрымалі  чарговае заданьне пераканаць калег у мэтазгоднасьці вярнуць грошы ў банкі. Запалоханыя фінансавым крызысам беларусы масава пазьнімалі валюту й рублі з рахункаў.
Золатавалютныя запасы Беларусі зьнізіліся да крыты

чнага ўзроўню, у выніку чаго Нацбанк быў вымушаны дэвальваваць рубель амаль на 60%.
Варта адзначыць, што ў ЗША абмену грошай ніколі не рабілі. Дагэтуль прымаюцца любыя банкаўскія білеты, выпушчаныя амэрыканскім урадам за ўвесь час існаваньня Злучаных Штатаў.

кр/nn.by