http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156738

Грамадзяне Катара змогуць ездзіць у Беларусь бязь візаў

07.06.2011

Грамадзяне Катара змогуць ездзіць у Беларусь бязь візаў. Гэта прадугледжвае указ прэзыдэнта, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 чэрвеня.

Паводле інфармацыі прэс-службы, гэтым дакумэнтам устанаўліваецца для грамадзян Дзяржавы Катар бязьвізавы парадак уезду, выезду й транзытнага праезду праз тэрыторыю Беларусі й часовага знаходжаньня на тэрыторыі Беларусі на тэрмін ня больш як 30 сутак з дня ўезду. 

Такі парадак прымяняецца да грамадзян Дзяржавы Катар, якія маюць сапраўдныя пашпарты ці іншыя дакумэнты, прызначаныя для выезду за мяжу й выдадзеныя адпаведнымі дзяржаўнымі ворганамі Дзяржавы Катар.

БелаПАН/аз