http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156741

Кампанія „Ford” павярнулася да беларускай мовы

07.06.2011

Практычнае выкарыстаньне беларускай мовы, гэта адзін з новых камунікацыйных інструмэнтаў, якія ў спэцыяльнай канцэпцыі прамоцыі сваіх прадуктаў і сэрвісных паслуг у Беларусі хоча выкарыстаць кампанія „Ford”.

Тэмаю першай рэклямнай кампаніі Форд’у на беларускай мове стане якасьць абслугоўваньня ў фірмавым сэрвісным цэнтры.

Кампанія заяўляе, што выкарыстаньне беларускай мовы не абмяжуецца толькі рэклямнымі слоганамі, плякатамі й шчытамі – Форд дакляруе практыкаваць  беларускую мову нароўні з расейскай у вусных кантактах са сваімі кліентамі.

svaboda.org/аз