Камісар ЭЗ па пытаньнях аховы здароўя заклікаў Расею спыніць эмбарга на ўвоз сырой садавіны з ЭЗ. Джон Дэйл зазначыў, што эпіцэнтар бактэріі кішэчнай палачкі мае абмежаваную прастору. Ён знаходзіцца на поўначы Нямеччыны й не патрабуе агульнаэўрапейскага кантролю.
Падчас сустрэчы зь міністрамі сельскай гаспадаркі краін ЭЗ камісар перасьцярог перад распаўсюдам неправеранай і безпадстаўнай інфармацыі на гэтую тэму.
Джон Дэйл: Хачу падкрэсьліць, што ўлады паасобных краінаў не павінны сьпяшчацца з распаўсюдам інфармацыі адносна крыніцы заражэньня пакуль гэтага не пацвердзяць адпаведныя аналізы. Такія дзеяньні сеюць страх па ўсёй Эўропе, ствараючы дадатковыя праблемы нашым вытворцам, якія прадаюць сваю прадукцыю ня толькі ў межах супольнасьці, але й па за ёй.
Джон Дэйл зазначыў, што нягледзячы на заражэньні небясьпечнай бактэрыяй, аднатаваныя ў розных краінах, усе выпадкі датычылі жыхароў паўночнай Нямеччыны, альбо асобаў, якія адтуль прыехалі.
Надалей невадома, што зьяўляецца крыніцай масавых заражэньняў бактэрыяй. Перашапачаткова лічылася, што яна знаходзіцца ў гішпаньскіх агурках, пасьля паявілася вэрсія, што гэта нямецкая соя. Аднак ніводныя аналізы не пацьвердзілі, што 2400 асобаў заразілася ў выніку спажыцьці гэтай агародніны.
кр