http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156808

Экспэрты занепакоеныя ядзернай гонкай у Паўднёвай Азіі

08.06.2011

Індыя й Пакістан пастаянна павялічваюць свой ядзерны патэнцыял ды ўдзельнічаюць у атамнай гонцы ўзбраеньняў, гаворыцца ў справаздачы Стакгольмскага інстытута дасьледваньня праблем міру.

Паводле экспэртаў, абедзьве краіны маюць на ўзбраеньні падобную колькасьць ядзерных боегаловак - каля 110.

Цягам апошняга году яны павялічылі свой ядзерны патэнцыял на 20-30 боегаловак. А гэта азначае, што ў Паўднёвай Азіі праходзіць пастаянная гонка ўзбраеньняў.

У дакумэнце пацьвярджаеццa таксама тэзіс, што Індыя й Пакістан не спыняюцца працы над пашырэньнем сродкаў дастаўкі ядзернай зброі.

Нагадваем, абедзьве краіны цягам многіх гадоў застаюцца ў канфлікце з-за спрэчнай тэрыторыі на памежжы.

аз