http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156810

Ці NATO ўдасца правесьці рэформу структуры?

08.06.2011

У Брусэлі сустракаюцца міністры абароны краінаў-чальцоў NATO, якія павінны вырашыць пра скарачэньне некалькіх натаўскіх штабоў і тысячы штатаў.

Рашэньне пра рэфармаваньне структураў Паўночнаатлянтычнага пакту было прынятае падчас леташняга саміту арганізацыі ў Лісабоне. Ужо тады прапанова выклікала жывую дыскусію. Некалькі краінаў, у тым ліку Партугалія, Італія, Гішпанія й Грэцыя не хацелі згадзіцца на прапанаваныя скарачэньні.

Прапанова па рэформе NATO прадугледжвае, між іншым, скарачэньне штатаў з 13 да 9 тысячаў, а колькасьці натаўскіх установаў з 14 да 3-х.  Гэта павінна абмежаваць выдаткі на бюракратыю.

аз