http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156812

Пасьля навальніцы славакі ўвялі надзвычайнае становішча

08.06.2011

Улады Славаччыны ўвялі надзвычайнае становішча ў некалькіх мясцовасьцях у раёне Малых Карпатаў.

Учарашнія праліўныя дажджы цягам дзесяці хвілінаў затапілі некалькі мясцовасьцяў, разьмешчаных у 20 кілямэтрах ад Братыславы. З-за паўнаводнасьці зь берагоў выйшлі горныя патокі. 3-мэтровая паводкавая хваля зьнішчыла дамы, масты, дарогі ды адрэзала ад астатняй часткі краіны некалькі мясцовасьцяў.

Ноччу на залітыя вадой тэроторыі прыбыла кіраўнічка славацкага ўраду Івэта Радзічова. Эвакуявана некалькі дзясяткаў сем'яў. 

аз