Расея заяўляла пра гатоўнасьць выдзеліць Беларусі больш за 7 млрд. даляраў.
Паводле яго слоў, менавіта ліпень значыцца ў графіку крэдытнага пагадненьня. “Пакуль усё ідзе згодна з плянам. Пакуль усё рэальна, ніякага пярэчаньня няма” – сказаў віцэ-прэм’ер. Яшчэ ў гэтым месяцы бакі плянуюць падпісаць кантрактнае пагадненьне на будаўніцтва АЭС.
Расея заяўляла пра гатоўнасьць выдзеліць Беларусі больш за 7 млрд. даляраў крэдыту на тавары й паслугі, зьвязаныя з будаўніцтвам АЭС. Пра гэта казаў міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын. Ён таксама паведаміў, што беларускія ўлады накіравалі запыт на крэдыт для будаўніцтва інфраструктуры, але па дадзеным запыце рашэньне пакуль не прыянятае.
Першы блёк беларускай АЭС плянуецца ўвесьці ў эксплюатацыю ў 2017 годзе, другі – у 2018. АЭС будзе пабудаваная паводле расейскага праекту, за расейскія грошы й расейскімі працаўнікамі. Паліва на АЭС таксама плянуецца выкарыстоўваць расейскае.
дг