http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156838

Лукашэнка загадаў панізіць цэны паліва

09.06.2011

Аляксандр Лукашэнка ў часе экстранай нарады па актуальных пытаньнях эканомікі запатрабаваў паніжэньня цаны паліва й забараніў любое падвышэньне цэнаў больш як 3-5 % безь ягонага ведама. Ён таксама распарадзіўся ўдвая скараціць затраты на паліва для службовага транспарту ўраду й прэзыдэнцкай адміністрацыі.

„На роварах хай ездзяць. Тады, можа быць, будуць думаць, як думаюць людзі”, — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Апрача таго, як вынікае з выказваньняў Лукашэнкі падчас нарады,  сытуацыя на валютным рынку ў Беларусі стабілізуецца да 1-га студзеня.

Інтэрфакс/аз