У дзесяцярых дзяцей са Сьвентакшыскага ваяводзтва, якія на мінулым тыдні вярнуліся са спартыўнага спаборніцтва зь Нямеччыны, зафіксаваныя сымптомы заражэньня кішэчнай палачкай.
Цяпер у шпіталі ў добрым стане знаходзіцца адно дзіцьця. Усе ўдзельнікі выезду будуць ахопленыя адмысловым абсьледаваньнем на прысутнасьць кішэчнай палачкі ў арганізьме.
Пры гэтым прадстаўнікі мясцовых санітарных службаў супакойваюць, што хутчэй за ўсё дзеці хварэюць нейкай іншай, менш небяспечнай віруснай інфэкцыяй.
Нагадваем, да гэтага часу ў Польшчы пацьверджаныя два выпадкі заражэньня кішэчнай палачкай. Крыніцай абодвух зьяўляецца Нямеччына.
аз