http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156858

Макей знайшоў мільярд даляраў

09.06.2011

Беларусь знайшла яшчэ $ 1 млрд зь іншай крыніцы й атрымае гэтыя грошы цягам бліжэйшага месяца,  - паведаміў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей пасьля нарады па актуальных пытаньнях эканомікі. Макей адзначыў, што ўжо практычна завершана падпісаньне адпаведнага пагадненьня аб выдзяленьні Беларусі крэдыту з Антыкрызыснага фонду ЭўрАзЭС. Паводле яго слоў, у бліжэйшы час грошы ўжо паступяць у Беларусь, паведаміла БелТА.

«Апроч гэтага, знойдзены яшчэ адзін мільярд даляраў зь іншай крыніцы. Грошы таксама паступяць у бліжэйшы час у Беларусь», — сказаў Уладзімер Макей. Ён падкрэсьліў, што ў дзяржавы ёсьць дастаткова часу й рэзэрваў для таго, каб спакойна вычакаць, назіраць за сытуацыяй і па выніках прымаць адпаведныя меры.

Што гэта за мільярд і, галоўнае, на якіх умовах яго атрымлівае Беларусь, Макей не раскрыў.

кр