http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156859

Стэфан Ярл байкатаваў Дні швэдзкага кіно ў Менску

09.06.2011

У рамках Фэстывалю швэдзкага кіно ў Менску ўчора адбыўся паказ  дакумэнтальнай кінастужкі вядомага  швэдзкага рэжысэра Стэфана Ярла «Падначаленьне». Гэты паказ  Ярл прысьвяціў беларускім палітвязьням, аднак сам на паказе не паявіўся.  Ён зьвярнуўся  ў рэдакцыю «Нашай Нівы» з просьбай надрукаваць ягоную заяву з нагоды паказу стужкі:

 «Я адмаўляюся прысутнічаць пры паказе свайго фільма «Падначаленьне», бо крытычна стаўлюся да палітыкі рэжыму й абмежаваньня дэмакратычных правоў і свабодаў у краіне, і таму хачу прысьвяціць паказ фільма несправядліва асуджаным палітвязьням», напісаў Ярл.

Фільм «Падначаленьне» апавядае пра «хімічнае грамадзтва», створанае чалавекам, якое пазбаўляе яго здароўя.

кр/nn.by