http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156860

Пачалася рэканструкцыя сядзібы Агінскага

09.06.2011

У Залесьсі на Смаргоншчыне пачалася рэстаўрацыя маёнтку дыплямата, паўстанца, кампазытара Міхала Клеафаса Агінскага. Паводле праектнай дакумэнтацыі, працы на гістарычным аб’екце мяркуецца скончыць за паўтара году. Улады спадзяюцца, што ў справе аднаўленьня маёнтку роду Агінскіх можна ўкласьціся ў 4 зь лішкам мільярды рублёў.

Міхал Клеафас Агінскі жыў і працаваў у Залесьсі цягам 1802–1822 гадоў. Менавіта тут, як сьцьвярджаюць дасьледчыкі, паўстаў палянэз ля-мінор «Разьвітаньне з Радзімай».

Пасьля 1939 году, калі Заходняя Беларусь была ўключана ў склад БССР, маёмасьць гаспадароў нацыяналізавалі. У наступныя гады ў разрабаваным палацы разьмяшчаліся стайня, трактарны стан ды  дом састарэлых.

кр/svaboda.org