http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156863

Санстанцыя заклікае грамадзян адмовіцца ад паездак у Нямеччыну

09.06.2011

Галоўная санітарная інспэкцыя Польшчы заклікае грамадзян адмовіцца ад выездаў у Нямеччыну. Паводле санстанцыі, наведваньне суседняй краіны пагражае заражэньнем кішэчнай палачкай. Спэцыялісты зазначаюць, што ў выпадку выезду ў Германію неабходна захоўваць правілы харчовай бясьпекі: часта мыць рукі з дызэнфэкуючымі сродкамі, а таксама адмовіцца ад прадуктаў харчаваньня, не перапрацаваных тэрмічна, асабліва ў паўночнай частцы Нямеччыны, дзе адзначаны высокі ўзровень заражэньня кішэчнай палачкай.
На дадзены момант у Польшчы санітарныя службы пацьвердзілі два выпадкі заражэньня кішэчнай палачкай. Абодва пацыенты перад захворваньнем былі ў Нямеччыне.      

вс