Прэм’ер-міністар Чэхіі Пэтр Нэчас склікаў надзвычайнае паседжаньне ўраду перад аб’яўленым на нядзелю страйкам працаўнікоў ведамстваў сувязі й транспарту.
Чэскі ўрад баіцца, што наступіць параліч дзяржавы.
Нагадваем, прафсаюзы дамагаюцца ад ураду рэформы падатковай сыстэмы, сацыяльнай дапамогі й пэнсіяў, а таксама сыстэмы аховы здароўя.
Ужо амаль год чэскі ўрад ня можа абмеркаваць зь мясцовымі прафсаюзамі кашталту згаданых рэформаў з-за адсутнасьці кампрамісу.
У выніку страйку, які пачнецца а трэцяй гадзіне ночы ў нядзелю, спыняцца цягнікі ды гарадзкі транспарт. Падтрымаць працаўнікоў вядамстваў сувязі й транспарту абяцалі чэскія гарнякі.
аз