Найпазьней да панядзелку Эўрапейская камісія прадставіць узор сэртыфікатаў, датычных бясьпекі прадуктаў харчавання, на падставе якіх Расея будзе адмяняць эмбарга на імпарт агародніны й садавіны з Эўразьвязу.
Рашэньне адносна адмысловых сэртыфікатаў было прынятае падчас закончанага ўчора саміту Расея-Эўразьяз у Ніжнім Ноўгарадзе.
Кіраўнік польскага Міністэрства сельскай гаспадаркі Марэк Савіцкі спадзяецца, што дзякуючы сэртыфікатам фінансавыя страты эўрапейскіх вытворцаў агародніны зьменшацца.
аз