„Я заклікаю Польшчы заангажавацца ў місію ў Лібіі,” – заявіў амэрыканскі сэнатар, былы кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША Джон Маккэйн.
Палітык зьяўляецца спэцыяльным госьцем сустрэчы „Global Forum”, якая праходзіць ва Ўроцлаве.
Маккэйн - чарговы амэрыканскі палітык, які заклікае палякаў прыняць удзел у мілітарнай місіі ў Лібіі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, падчас нядаўнага візыту ў Польшчу прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Барак Абама, маўляў, пераконваў да гэтага прэзыдэнта Браніслава Камароўскага.
У сваю чаргу ў чацвер падчас сустрэчы міністраў абароны краінаў-чальцоў NATO ў Брусэлі амэрыканскі сакратар абароны Робэрт Гейст зазначыў, што Польшча й Нямеччына маглі б далучыцца да натаўскай апэрацыі.
аз