Сёньня Пяцідзясятніца (інакш сьвята Троіцы ) - хрысьціянскіе сьвята, якое адзначаецца, як у каталіцкім касьцёле, так і ў праваслаўнай царкве на пяцідзясяты дзень пасьля Вялікадня.
У гэты дзень касцёл заклікае пакланяцца Сыну ў Айцы са Сьвятым Духам. 3 даўніх часоў вернікамі захоўваецца добры звычай упрыгожваць на сьвята храмы й сваё жытло галінкамі маладых бярозаў, аерам і кветкамі.
Народная назва сьвята Пяцідзясятніцы — Сёмуха. Лякальная назва сьвята — Зелянец.
Напярэдадні Сёмухі, у суботу, спраўляюцца Сёмушныя, ці Траецкія, Дзяды, каб ушанаваць памяць продкаў і заручыцца іх падтрымкай на добры ўраджай.
Пяцідзясятніца- дзяржаўнае сьвята й, згодна з законамі, вялікія крамы ды гандлёвыя цэнтры будуць зачыненыя.
Такім чынам, гіпэрмаркеты, супэрмаркеты ды гандлёвыя галерэі ў бліжэйшую нядзелю працаваць ня будуць. Забарона гандлю ў дзяржаўныя сьвяты не распаўсюджваецца на аптэкі, аўтазаправачныя станцыі ды невялікія крамы.
aз