http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157013

Даньель Бар: колькасьць сьмяротных ахвяраў можа павялічыцца

12.06.2011

Нямецкі міністар аховы здароўя перасьцерагае, што нягледзячы на пацьвярджэньне крыніцы заражэньня небясьпечным відам кішэчнай палачкі ў Нямеччыне, колькасьць сьмяротных ахвяраў можа павялічыцца.

Паводле апошніх дадзеных, у Нямеччыне небяспечная бактэрыя паглынула 32 сьмяротныя ахвяры, а захварэла больш за 3 тысячаў чалавек.

Міністар Даньель Бар заявіў, што колькасьць новых заражэньняў паступова зьмяншаецца, але ў шпіталях надалей знаходзіцца некалькі сотняў хворых.

Нагадваем, учора пацьвердзіліся падазрэньні, што менавіта фасолевыя парасткі, вырашчаныя ў Ніжняй Саксоніі, зьяўляюцца крыніцай эпідэміі.

Пасьля гэтага ў Нямеччыне адмененая забарона спажываньня салаты, агуркоў і памідораў.

аз