http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157023

У Менску пражывае пятая частка насельніцтва Беларусі

13.06.2011

Колькасьць насельніцтва Менска на 1 студзеня 2011 года, паводле зьвестак наяўнага ўліку, склала 1 млн. 864,1 тыс. Гэта значыць, што ў сталіцы Беларусі зараз пражывае пятая частка насельніцтва рэспублікі, - паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Менска.

З моманту апошняга перапісу насельніцтва (2009 года) колькасьць насельніцтва сталіцы павялічылася на 27,3 тыс. чалавек. Рост адбываўся як за кошт міграцыйнага, гэтак і натуральнага прыросту.

Самы шматлікі раён сталіцы — Фрунзенскі, у ім жыве кожны пяты жыхар горада ( 21,2%). Самыя малаколькасныя раёны — Партызанскі й Цэнтральны, у якіх жывуць адпаведна 5,3% і 5,9% насельніцтва горада.

Паводле статыстычных дадзеных, адной з асаблівасьцяў дэмаграфічнай сытуацыі ў сталіцы, як і ў рэспубліцы ў цэлым, зьяўляецца ўсё больш моцны працэс старэньня насельніцтва. У пачатку 2011 года доля асоб старэйшых за 65 гадоў у Меснку дасягнула 10,8%.

Згодна зь перапісам насельніцтва 1999 года сярэдні ўзрост мужчын у Менску складаў 33,2 года, жанчын — 36,9, па перапісе 2009 года — 35,4 і 39,7 адпаведна.

Сярэдні ўзрост мужчын сталіцы на пачатак 2011 года — 35,5 года, жанчын — 39,8.

БелаПАН/аз