http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157024

Беларусь і Італія падпісалі шэраг міжурадавых пагадненьняў

12.06.2011

Шэраг міжурадавых пагадненьняў паміж Беларусьсю й Італіяй - гэта вынік  перамоў міністраў замежных спраў дзвюх краін Сяргея Мартынава й Франка Фраціні, якія надоечы прайшлі ў Трыесьце.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў падпісалі пагадненьні аб супрацоўніцтве ў сфэры культуры, навукі й тэхналёгій, адукацыі, а таксама мэмарандум аб узаемаразуменьні па пытаньні аб развіцьці італьянскай прамысловай акругі на тэрыторыі Берасьцейскай вобласьці.

Нагадваем, 10 чэрвеня ў Трыесьце Сяргей Мартынаў удзельнічаў у сустрэчы міністраў замежных спраў краін-чальцоў Цэнтральнаэўрапейскай ініцыятывы.

Адбыліся таксама двухбаковыя сустрэчы Мартынава з шэрагам іншых кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў краін-чальцоў згаданай структуры, а таксама перамовы зь міністрам замежных спраў Рэспублікі Сэрбія Вукам Ярэмічам.

БелаПАН/аз