http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157025

Комікс „Тайна Плошчы Каліноўскага”

13.06.2011


14-га чэрвеня, а 19-ай гадзіне ў сядзібе БНФ адбудзецца прэзэнтацыя комікса групы былых удзельнікаў праекту "Навінкі" пад загалоўкам „Тайна Плошчы Каліноўскага”.

Жанр кнігі — палітычная фантастыка. Галоўны герой кнігі - былы міліцыянт, люмпен–пралетарый Андрэй Трасянок выпадкова трапляе ў лягер апазыцыі на Кастрычніцкай плошчы падчас сакавіцкіх падзей 2006-га году.

„Тайна Плошчы Каліноўскага”- гэта першы ў гісторыі беларускі поўнафарматны комікс на 140 старонках.
 
nn.by/аз