http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157027

Беларусь пашырыла сьпіс тавараў, вываз якіх абмежаваны

12.06.2011
 
З 12 чэрвеня ў Беларусі ўводзіцца забарона на вываз некаторых беларускіх тавараў за межы Мытнага саюза, а таксама нормы
вывазу.
 
У сьпісе, у прыватнасьці, апынуліся: ялавічына, мяса птушкі, цукар, мукa, алей, тытунёвыя вырабы, халадзільнікі, газавыя пліты.
 
Нагадаем, раней, 11 чэрвеня, Беларусь абмежавала вываз аўтамабільнага паліва.
 
У выпадку перавышэньня нормы прызначаны спэцыяльны збор - у памеры двухразовай сярэдняй цаны тавару.
 
Аляксандар Лукашэнка растлумачыў прынятыя меры тым, што цэны ў Беларусі ніжэй, чым у суседніх краінах.
 
svaboda.org/аз