http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157029

Амэрыканскі крэйсер занепакоіў Расею

12.06.2011

Расейскае МЗС патрабуе ад ўладаў ЗША тлумачэньняў па прычыне заходу ў Чорнае мора супрацьракетнага крэйсера Ваенна-марскіх сіл ЗША.

У заяве МЗС адзначаецца, што зьяўленьне ў непасрэднай бліжыні ад расейскіх межаў элемэнтаў стратэгічнай інфраструктуры ЗША ўспрымаецца Масквой як пагроза бясьпецы Расеі.

Крэйсер ВМС ЗША “Мантэрэй”, узброены сучаснай супрацьракетнай зброяй, мае ўдзельнічаць ва ўкраінска-амэрыканскіх вучэньнях.

МЗС Расеі зьдзіўлена фактам, што для ўдзелу ў вучэньнях выбраны карабель зь менавіта такім узбраеньнем.