http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157032

У Сувалках адзначаюць гадавіну Аўгустоўскай аблавы

12.06.2011

У Сувалках пачаліся двухдзённыя мерапрыемствы з нагоды 66-й гадавіны Аўгустоўскай аблавы. 

Сёньня ў кaтэдры сьв. Аляксандра прайшло набажэнства ў памяць 600 ахвяраў аблавы ды іх сем’яў.

У сваю чаргу ў панядзялак Саюз памяці ахвяраў Аўгустоўскай аблавы запрашае на патрыятычна-рэлігійную пастаноўку пад назвай “Зямля, не хавай нашай крыві…”.

Нагадваем, у ліпені 1945 году адзінкі НКУС пры падтрымцы супрацоўнікаў службы бясьпекі й міліцыі камуністычнай Польшчы затрымалі некалькі тысячаў жыхароў Сувальшчыны, якія падазраваліся ў падтрымцы й сувязі з антыкамуністычнымі партызанамі.

Лёс каля 600 зь іх да сёньня застаецца невядомым.

аз