http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157033

МЗС РП працягвае падрыхтоўку да саміту Ўсходняга партнэрства

12.06.2011

Міністэрства замежных справаў Польшчы рыхтуецца да саміту Ўсходняга партнэрства – адной з найважнейшых падзеяў у другім паўгодзьдзі 2011 году.

Нагадваем, усходняя палітыка, у тым ліку набліжэньне шасьці постсавецкіх дзяржаваў да ЭЗ, гэта прыярытэт польскага старшынства ў Эўразьвязе, якое Польшча распачне праз тры тыдні.

Упаўнаважаны па справах Усходняга партнэтсрва МЗС Польшчы Анджэй Цяшкоўскі заяўляе, што Варшава зацікаўленая ў эўрапейскай інтэграцыі такіх краінаў, як Малдова, Украіна ды Грузія.

Анджэй Цяшкоўскі: Саміт, гэта палітычная падзея, якая павінна паказаць, што Эўразьвяз ангажуецца ва Ўсходняй Эўропе, і што для эўрапейскай супольнасьці гэта адзін з найважнейшых рэгіёнаў актыўнасьці.

-лічыць Анджэй Цяшкоўскі.

Праект “Усходняе партнэрства” - гэта польска-швэцкая ініцыятыва. Апрача Ўкраіны ды Малдовы – краінаў, якія ў найбольшай ступені заангажаваліся ў ажыцьцяўленьне рэформаў паводле стандартаў ЭЗ- праект ахоплівае таксама Беларусь, Грузію, Армэнію й Азэрбайджaн.

Саміт Усходняга партнэрства ўдбудзецца ў Варшаве напрыканцы верасьня.

аз