Увечары 12 чэрвеня на КПП „Брузгі” на беларуска-польскай мяжы прайшла акцыя пратэсту кіроўцаў. Яны патрабавалі скасаваць, абавязваючае з 11 чэрвеня, абмежаваньне на вываз паліва.
Каля 18-й гадзіны кіроўцы перакрылі тэрмінал на пешаходным пераходзе. Яны патрабавалі прыезду старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Сямёна Шапіры. Пасьля размоваў з чыноўнікам, якія не задаволілі пратэстуючых, спэцназ паспрабаваў адціснуць людзей.
Каля 20 гадзінаў да міліцыянтаў прыбыло падмацаваньне, пратэстоўцаў пачалі адцясьняць з дарогі на тратуары. Некалькіх чалавек затрымалі. Калі людзі акружылі „аўтазак”, патрабуючы выпусьціць затрыманых, міліцыянты ўжылі газ.
Паводле сьведкаў разгону, спэцназаўцы жорстка зьбівалі ўдзельнікаў акцыі. У пратэсьце ўдзельнічала каля сотні чалавек.
svaboda.org/аз