Паводле ўступных вынікаў, на нядзельных парлямэнцкіх выбарах у Турцыі перамагла кіруючая Партыя справядлівасьці й разьвіцьця прэм'ер-міністра Раджэпа Эрдагана. Гэта дазволіць кіраўніку ўраду Турцыі застацца пры ўладзе на трэці тэрмін паўнамоцтваў.
Паводле турэцкай дзяржаўнай тэлевізіі, па выніках падліку 99% галасоў партыя Эрдагана атрымала крыху больш за 50% галасоў мясцовых выбаршчыкаў.
Усё ж гэта замала, каб згодна з плянам кіраўніка ўраду, памяняць Асноўны закон у краіне. Нагадваем, прэм’ер Эрдаган пераконваў, што ўнясеньне паправак у Канстытуцыю дазволіць Турцыі набліжіцца да Эўропы.
аз