http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157082

Рэклямныя бігборды на мяжы заклікаюць Лукашэнку вызваліць Анджэя Пачобута

13.06.2011

“Лукашэнка, вызвалі Пачобута” – вялікія рэклямныя бігборды з такім заклікам паявіліся раніцай на памежных пераходах польска-беларускай мяжы ў Кузьніцы, Баброўніках і Тэрэспалі. Галоўным арганізатарам акцыі зьяўляецца польская фундацыя  “Свабода й дэмакратыя”. Акцыя бястэрміновая й праводзіцца з мэтаю  дамагацца вызваленьня журналіста й дзеяча Саюзу палякаў Беларусі.

Рэклямныя бігборды з заклікам “Лукашэнка, вызвалі Пачобута” на аўто будуць перамяшчацца па вуліцах Варшавы. Падобная акцыя плянуецца таксама ва Ўроцлаве.
Судовы працэс над Анджэем Пачобутам пачнецца заўтра а 10-й гадзіне ў Ленінскім раённым судзе Горадні. Працэс будзе адбывацца ў закрытым рэжыме.

кр/racyja