На агульным фоне зьмяншэньня апошнімі гадамі колькасці абітурыентаў, зьмяншаецца й колькасьць ахвотных здаваць беларускую мову на ЦТ.
У 2010 годзе здаваць беларускую мову запісалася больш за 67 тысячаў чалавек, а расейскую - больш за 106 тысячаў.
Такім чынам, адпаведна доля жадаючых здаваць беларускую мову паменшылася з 38% (2009) і 37% (2010) да 36 % сёлета ад агульнай колькасьці зарэгістраваных.
Прайсьці ЦТ сёлета пажадалі больш за 150 тысячаў чалавек. У тым ліку беларускую — каля 53 тысячаў, а расейскую мову — 96,5 тысячы чалавек.
Нагадваем, сёньня абітурыенты здаюць тэсты па беларускай мове, а заўтра - па расейскай і далей па чарговых прадметах.
nn.by/аз