http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157128

ЭЗ прымяняе падвойныя стандарты (AUDIO)

14.06.2011

Старшыня Камісіі замежных справаў беларускага парлямэнту Ігар Карпенка лічыць, што Эўразьвяз з аднаго боку крытыкуе Менск, а з другога – ня бачыць неадназначных дзеяньняў уладаў многіх краінаў эўразьвязаўскай супольнасьці.

Як прыклад беларускі дэпутат называе працэс карэспандэнта польскага выданьня “Gazeta Wyborcza” Анджэя Пачобута.

Ігар Карпенка: Вельмі часта ў нас пытаюць пра спадара Пачобута. Гаворка ідзе пра працэс, які праходзіць у Горадні за зьнявагу й паклёп на прэзыдэнта краіны. Я магу падаць польскі прыклад. Раённая пракуратура ў Тамашове Мазавецкім пачала сьледзтва па справе зьнявагі польскага прэзыдэнта на старонцы antykomor.pl. Гэта на самой справе тая ж самая сытуацыя, як са спадаром Пачобутам. Ну, але мы ня ўмешваемся ва ўнутраныя справы Польшчы.

- заявіў старшыня Камісіі замежных справаў беларускага парлямэнту Ігар Карпенка ў размове з карэспандэнтам Польскага радыё.

аз